Apr 29, 2009

МедыяБарКэмп 2009: актывізуем медыяпрастору

5-7 чэрвеня году ў Літве адбудзецца МедыяБарКэмп 2009. Неканферэнцыя, прысвечаная Новым Медыям і медыяактывізму ў Беларусі і рэгіёне, збярэ каля двухсот удзельнікаў з розных краёў. Акцэнт, аднак, будзе рабіцца на айчынную медыяпрастору. Медыяактывісты з Беларусі, Украіны, Расіі, Фінляндыі, Швецыі, натуральна, Літвы, і хто разбярэ адкуль яшчэ пакажуць сябе і свае праеты ў выглядзе паўгадзінавых прэзентацый. Арганізатары: Беларуская партыя “Зялёных” і Швэдзкі міжнародны ліберальны цэнтар.

Асноўны ўхіл мерапрыемства – актыўныя медыяносьбіты па-за дзяржаўнага ці якога іншага цэнтралізаванага фармату. Стаўка робіцца на прасунутых юзераў, што ўзрываюць родны інтэрнэт-эфір штодзённа выкшталцонымі фотарэпартажамі, постамі на блогах, відэа і смаробнымі падкастамі.

Неканферэнцыйны стыль прадугледжвае пэўную ступень свабоды (глядзіце Правілы БарКэмпаў). Маецца на ўвазе вольны стыль паводзінаў, бо выразных азначэнняў “цічэр” ды “ст’юдэнт” не існуе, абмяжоўваюцца правіламі агульнай культуры рэспектабельных бараў. Летні БарКэмп будзе прыпраўлены, акрамя сонца і міжнароднай публікі, абяцаным Wi-Fi і тэндэнцыямі апошніх дасягненняў сусветнае Інтэрнэт-гаспадаркі.

Каб патрапіць у лік шчаслівых удзельнікаў, ужо позна, жартую. Да 1 траўня прымаюцца заяўкі ад беларусаў і іншых прагных да літоўскае візы асобаў, да 1 чэрвеня ад усіх астатніх. Адбор будзе жорсткі, каб не прабіліся заўчасныя ворагі сучаснага медыяактывізму – турысты, што ўмеюць уключаць кампутар толькі на “Одноклассніках” ды халяўшчыкі паглядзець на New Media Girls.

На MediaBarCamp можна патрапіць толькі актыўным дзеячам бай-, ру-, укр- (і г.д.) -нэту праз рэгістрацыю, дзе варта пазначыць тэму вашае прэзентацыі. Калі высветліцца, што яна ў выглядзе малюнкаў ад рукі ці ну ніяк не адпавядае тэме неканферэнцыі, то каб вы жылі на адную зарплату!
About Unknown

Pellentesque penatibus, sed rutrum viverra quisque pede, mauris commodo sodales enim porttitor. Magna convallis mi mollis, neque nostra mi vel volutpat lacinia, vitae blandit est, bibendum vel ut. Congue ultricies, libero velit amet magna erat. Orci in, eleifend venenatis lacus.

You Might Also Like

0 comments:

Powered by Blogger.
Яндекс.Метрика