Dec 1, 2008

За туманам кепска будзе. частка 2

Імгла / The Mist

125 хв., 2007 (ЗША), 2008 (Еўропа)

Фільм Фрэнка Дарабонта
па кнізе Стывена Кінга
У ролях: Томас Джэйн, Лоры Холдэн, Натан Гэмбл, інш.


Жанр фільму The Mist – “кепска будзе”.

Усё, пачалося. Не паспеў чарнявы, як космас, негр з камендатуры аб’явіць салдацікам, што трывога, прыбягае акрываўлены пужлівец, заклікае зачыняцца ў краме. Пары ментола і эўкаліпта ахінаюць будынак з шклянымі вітрынамі, наступае нежывая цішыня. За туманам нічога ня відна… Вось ён, знак бяды. Вось ён, нямы песімізм прадчування. Толькі маці гатовая ісці хоць у пашчу да Чужых, бо дома дзеткі. Ніхто не суправаджае яе, толькі галовы апускаюцца. Усе паступаюць па-беларуску. Жанчына ідзе адна, адыходзіць у іглу туману, а за ёй позіркі прыціхлых жыхароў мястэчка…



Як раджала яго маці – не свяцілі зоры
Зубы скаліла нядоля, рагатала гора

Здаецца, гэтыя радкі якраз з некралогу хлопчыку, першай ахвяры пачвараў-насельнікаў туману. Шалёная смеласць малога і дурная дзедаўшчына непісьменных грузчыкаў Food Store – і ён ідзе праверыць, што ж там звонку залезла ў кандыцыянер. Што, што! Вядома, чудзішчы! Натуральна, хлапца з’ядаюць на вачах у ўдзячнай публікі, і толькі галоўны герой ды смелы Олі ідуць на дапамогу хлапцу. Дарэмна, толькі і дабіліся, што адрубілі пачварыне лапку. Усім нам добра вядома па казках дзяцінства: лапкі ў пачвар адрастаюць…

Што сапраўды чапляе у гэтым фільме? Сапраўдныя абліччы людзей, тое, што кожны носіць у сабе, а адкрываецца толькі падчас гэткіх экстрымальных сітуацый. На мяжы вядомага і непрадбачлівасці кожны персанаж дзейнічае паводле сваёй запраграмаванай існасці. Шызанутая ледзі з псеўдабіблейскімі прамовамі, брыдкая асоба грузчыка-п’янчугі, гераічныя памкненні сціплага працаўніка крамы… і сапраўдны чалавечы твар нямногіх з дзеючых асобаў. Кіно прываблівае не столькі падзеямі, колькі ўнутранай псіхалагічнай барацьбой герояў і адносінамі адзін з адным у пагранічнай сітуацыі.

Планета ўратаваная. Але ці гэта шчаслівы канец? Постаці вайскоўцаў – ці прыносяць яны вызваленне? Як галоўны герой здолее жыць далей пасля ўчынку фінальнай сцэны? Адказы на гэтыя пытанні зіяюць прабеламі ў маім светаўспрыманні.

Аднайменная навэла С. Кінга выйшла ў 1980 годзе, і, чвэрць стагоддзя выспяваўшы, вышла-такі ў сусветнае падарожжа па вачах і сэрцах гледачоў. Па-мойму, экранізацыя навэлы ёсць спробай разабрацца ў сапраўдным парадку рэчаў, у існуючай сістэме грамадства. Вайскоўцы, што дзеля адкрыцця новых узбраенняў рызыкуюць жыццямі цэлых гарадоў, простыя людзі, гатовыя пры выпадку перагрысці адзін аднаму горла, постаці “маленькіх людзей”, гатовых коштам жыцця бараніць іншых, усё гэта мяне турбуе. Кіно выпушчана, прагледзена і адкаментавана. А ці змяніла яно штосьці? Для мяне – так. А для цябе?
About Unknown

Pellentesque penatibus, sed rutrum viverra quisque pede, mauris commodo sodales enim porttitor. Magna convallis mi mollis, neque nostra mi vel volutpat lacinia, vitae blandit est, bibendum vel ut. Congue ultricies, libero velit amet magna erat. Orci in, eleifend venenatis lacus.

You Might Also Like

0 comments:

Powered by Blogger.
Яндекс.Метрика